ЮКАГІ́РСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е На ПнУ Сібіры, у міжрэччы Калымы і Амалона, у Якуціі і Магаданскай вобл. Расіі. Складзена з мезазойскіх эфузіваў (на Пн) і метамарфічных парод (на Пд). Пераважае нізкагорны рэльеф. Выш. да 1128 м (краж Чубукулах). Рэдкастойныя лістоўнічныя лясы, вышэй 400—600 м — зараснікі кедравага сланіку і горная хмызнякова-лішайнікавая тундра.

т. 18, кн. 1, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)